Юлія Гатоўка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Партугаліі
Беларуска Юля Гатоўка (233-і нумар рэйтынгу ВТА) выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў партугальскім горадзе Калдаш-да-Раінья.

У матчы 1/8 фіналу яна перайграла японку Маі Хонтаму (189 ВТА) — 6:2, 7:6 (7:3).
IBU: адхіленне расейскіх і беларускіх біятланістаў падоўжанае – рашэнне Кангрэса
Кангрэс Міжнароднага саюза біятланістаў (ІБУ) падоўжыў адхіленне расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў да далейшага апавяшчэння. Рашэнне прынятае большасцю галасоў удзельнікаў Кангрэса: 39 чалавек выказаліся за, двое супраць, пяцёра ўстрымаліся. Расейцы і беларусы былі адхіленыя ў сакавіку гэтага года з-за вайны ва Украіне
Федэрацыя хакея Славакіі можа пазбавіцца дзяржфінансавання з-за рашэння выклікаць у зборную гульцоў з КХЛ
Федэрацыя хакея Славакіі можа пазбавіцца дзяржаўнага фінансавання з-за рашэння выклікаць у зборную гульцоў з Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ). Партнёры федэрацыі выступілі супраць гэтага рашэння, а ў міністэрстве спорту Славакіі прыгразілі федэрацыі санкцыямі. „Мы разгледзім пытанне аб прадастаўленні дзяржаўнага ўзносу федэрацыі, якая таксама павінна прадстаўляць інтарэсы Славакіі. І мы разгледзім пытанне аб законнасці выдаткаў для гэтых хакеістаў”, – гаворыцца ў заяве.
„Ювентус” не звальняе Масіміліяна Алегры з-за высокай няўстойкі
Турынскі „Ювентус” не звальняе галоўнага трэнера Масімільяна Алегры з-за высокай няўстойкі. Зарплата 55-гадовага італьянца ў турынскім клубе складае 9 мільёнаў еўра за год. Пры гэтым тэрмін дзеяння кантракта трэнера з „б’янканэры” разлічаны да 30 чэрвеня 2025 года. Кіраўніцтва „Юве” можа ўнесці змены ў складзе трэнерскага штаба Алегры. У першую чаргу, гаворка ідзе аб трэнерах, якія адказваюць за фізічную падрыхтоўку гульцоў.
Артэта – найлепшы трэнер жніўня ў АПЛ, Холанд – найлепшы гулец.
Мікель Артэта прызнаны найлепшым трэнерам месяца ў АПЛ. «Арсенал» пад кіраўніцтвам 40-гадовага спецыяліста выйграў усе пяць матчаў жніўня ў АПЛ. Артэта атрымаў прыз найлепшаму трэнеру месяца ў АПЛ у трэці раз. Раней гэтая ўзнагарода даставалася яму ў верасні 2021 года і сакавіку 2022 года.
Нападнік «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд прызнаны найлепшым гульцом АПЛ у жніўні. 22-гадовы форвард забіў дзевяць галоў і аддаў выніковую перадачу ў пяці матчах жніўня ў складзе «Ман Сіці». Гэта рэкордны старт сярод пачаткоўцаў АПЛ – Холанд пабіў рэкорды Майкла Куіна і Серхіа Агуэра, якім удалося забіць па 8 галоў у 5 стартавых матчах чэмпіянату Англіі.
Беларускае Радыё Рацыя
