Чарга на мяжы стала платнай
Савет міністраў унёс змены ў палажэнне аб парадку пропуску транспартных сродкаў праз мяжу.
Згодна з дакументам, плата за рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі транспартных сродкаў для ўезду ў аўтадарожныя пункты пропуску праз беларускую мяжу – адна базавая велічыня (32 рублі) за кожны грузавы транспартны сродак і аўтобус. Легкавушка, матацыкл і мапед – 0,3 базавай (9,6 рубля).
Плата за рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі спаганяецца за кожны транспартны сродак, які ўязджае ў зону чакання, з кіроўцы ці ўладальніка аўто.