У Вроцлаве прайшла акцыя ў падтрымку добраахвотнікаў ва Украіне
У нядзелю, 18 верасня, у сталіцы Ніжняй Сілезіі – Вроцлаве, прайшла акцыя беларускай дыяспары, накіраваная на падтрымку добраахвотнікаў ва Украіне, якая змагаецца супраць Расейскай агрэсіі. На рыначнай Плошчы у цэнтры гораду сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Беларусы апавядалі жыхарам горада факты аб іх змаганні за нашую агульную свабоду. Кажа адзін з удзельнікаў акцыі:
– Вызваленне Украіны ад расейскіх захопнікаў немінуча пацягне за сабой паслабленне, а, спадзяемся, і пачатак краху пуцінскага рэжыму. Гэта дасць магчымасць паставіць кропку ў гісторыі існавання рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. У гэтым і заключаецца місія Палка Каліноўскага: «Вызваленне Беларусі праз вызваленне Украіны».
Падчас акцыі прагучала песня польскага барда Яцка Качмарскага (у перакладзе Андрэя Хадановіча) з надзвычай актуальнымі словамі: «Хай наша заўтра – цёмны лес, хай думкі тонуць у параноі, да нават Праўдзе нельга без – зброі!»
Беларускае Радыё Рацыя