Уроцлаў – сусветная сталіца гномікаў
Цэнтр Дольнашлёнскага ваяводства Польшчы – Уроцлаў, які стане еўрапейскай сталіцай 2016 году, на сёння ёсць сусветнай сталіцай гномікаў, ці як іх называюць па-польску, “красналюдкаў”. У цэнтральнай частцы гораду яны паўсюдна. Спакваля гномікі пашыраюць свой “арэал”, зараз іх можна ўгледзець і ў аддаленых мікрараёнах вялікага гораду. Усяго ж па Уроцлаве фігурак маленькіх казачных чалавечкаў налічваецца ўжо каля соткі. Існуе і адмысловая мапа, па якой турысты маюць магчымасць шукаць міфічных істотаў, фатаграфавацца з імі, спаборнічаць паміж сабой, хто „збярэ” найбольшую “калекцыю” гномаў. Шматлікія характарныя скульптуркі гномікаў яскрава сведчаць пра тое, што ў насельнікаў Уроцлава надзвычайнае пачуццё гумару.
Гісторыя з’яўлення гномікаў на вуліцах гораду пачалася ў 2001-ым годзе, калі быў усталяваны першы помнічак. Ідэя ж устанаўліваць гномаў выспела ў падпольнай групы руху ведамага ў Польшчы як “Аранжавая альтэрнатыва”, якая дзеіла ў некалькіх гарадах краіны. Першыя намаляваныя “красналюдкі” з’явіліся па ініцыятыве ідэолага руху Вальдэмара Фрыдрыха, а найбольш розгаласнай публічнай акцыяй стала Маніфестацыя гномаў, якая прайшла ў чэрвені 1987-га году.
[Not a valid template]
Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя