«Белавежа Тарасевічаў» – рэпартаж Вольгі Сямашкі
Куды б не прыехаў чалавек, важней за будынкі і ландшафты заўсёды будуць людзі – насельнікі гэтых земляў. І больш за ўсіх запамінаюцца тыя, хто стаў правадніком па роднай зямлі ды паказаў усю прыгажосць і таямніцы паселішча. Такім правадніком па Белавежы ля самай польска-беларускай мяжы для нас з’яўляецца мясцовы жыхар Сяргей Тарасевіч. Ён з гонарам паказаў музей жонкі-мастачкі – Тамары Тарасевіч, якая скарыла ЗША, скарбы Белавежы, якім ужо больш за 100 год, і правёў лепшымі сцежкамі Белавежскай пушчы.