У 5 разоў у Польшчы павялічылася колькасць жыхароў з беларускім грамадзянствам!
У пяць разоў у параўнанні з 2011 годам у Польшчы павялічылася колькасць жыхароў, якія маюць беларускае грамадзянства! Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы апублікавала частковыя вынікі леташняга перапісу насельніцтва, у тым ліку дадзеныя пра колькасць асобаў, якія жывуць у Польшчы, а нарадзіліся за мяжой.
З падрабязнасцямі – Анна Шайкоўская:
–У гэтую катэгорыю ўваходзілі як эмігранты, так і дзеці грамадзянаў Польшчы, якія нарадзіліся ў іншай краіне. Найбольш ёсць народжаных ва Украіне (23,5%), далей – у Вялікайбрытаніі, Нямеччыне і Беларусі: гэта 16,9%,12,8% i 8,8% адпаведна. Калі ідзе пра асобы, народжаныя ва Украіне ці Беларусі, то іх у 2021 годзе паменшала на амаль 25 % у параўнанні з 2011 годам.
У 2011 годзе асоб, народжаных у Беларусі, а якія пражываюць у Польшчы, было больш за 83,5 тысячы, у 2021 – амаль 66 тыс. У сярэднім на тысчу жыхароў Польшчы прыпадае амаль 20 чалавек, народжаных за мяжой.
Сярод пастаянных жыхароў Польшчы з іншым грамадзянствам 13,9% склалі грамадзяне краіны ЕЗ-у. Тады калі грамадзяне Украіны склалі 47,4%. У параўнанні з 2011 годам іх колькасць павялічылася амаль у чатыры разы з пастаянных 13,4 тысяч да 53 у 2021 годзе. На другім месцы аказаліся грамадзяне Беларусі (16,6%), якіх колькасць у параўнанні з 2011 годам павялічылася амаль у пяць разоў – з 3,8 тысяч да 18,6.
Асобы з непольскім паходжаннем у большасці жывуць у гарадах – 80,0%. На вёсцы – 19,9%; крыху больш за 98% насельнітва Польшчы маюць польскае грамадзянства і нарадзіліся ў Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя