Ірына Шымановіч выйшла ў другі круг турніру ІТФ у Славеніі



Беларуска Ірына Шымановіч выйшла ў другі круг турніру ІТФ у Славеніі. У матчы 1/16 фіналу яна абгуляла гаспадыню кортаў Вераніку Эр’явец – 6:3, 6:2.

Фота: 7dney.by

Наступнай суперніцай Шымановіч стане наймацнейшая тэнісістка з пары Рэбека Шрамкова (377) — Дэа Хердзелаш (242).

„Сумгаіт” і Аляксей Бага разарвалі працоўныя адносіны

Азербайджанскі „Сумгаіт” растаўся з галоўным трэнерам Аляксеем Багам. Як перадае azerisport.com, кантракт з беларускім спецыялістам быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў. Беларускі спецыяліст узначаліў „хімікаў” у снежні мінулага года. У сёлетнім сезоне каманда пад яго кіраўніцтвам правяла сем матчаў, ні разу не выйграла і забіла ўсяго адзін гол.

Уладзіслаў Калячонак адправіцца ў трэніровачны лагер «Арызоны»

Беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак атрымаў выклік у трэніровачны лагер «Арызоны». Трэнінг-кэмп каманды адкрыецца 21 верасня. У планах „Арызоны” сем кантрольных матчаў. У мінулым дэбютным сезоне ў НХЛ Калячонак набраў 3 (1+2) ачкі ў 32 матчах пры паказчыку карыснасці 0.

Беларускі форвард Аляксей Протас атрымаў запрашэнне на трэнінг-кэмп „Вашынгтона”. Трэніровачны лагер „кэпіталс” адкрыецца 22 верасня. У мінулым сезоне Протас дэбютаваў у НХЛ. У 33 гульнях нападнік набраў 9 (3+6) ачкоў.

Старшы трэнер «Шахцёра» Малчанаў абвясціў аб сыходзе

Асістэнт галоўнага трэнера „Шахцёра” Вячаслаў Малчанаў абвясціў аб растанні з камандай. Раней паведамлялася, што расейскі галоўны трэнер салігорскай каманды Сяргей Ташуеў блізкі да пераезду ў „Ахмат”. Ташуеў узначальвае „Шахцёр” з 12 красавіка. Пасля 22 тураў чэмпіянату Беларусі каманда займае другое месца ў табліцы.

Беларускі форвард Станіслаў Лапачук адзначыўся ў чэмпіянаце Францыі

У чэмпіянаце Францыі „Ам’ен” дома перайграў „Англе” — 4:0. У пераможцаў беларускі нападнік Станіслаў Лапачук асіставаў партнёрам пры другім і трэцім узяцці брамкі, стаў аўтарам чацвёртага гола, яшчэ два разы кінуў, атрымаў 2 хвіліны штрафу. Усяго ў хакеіста тры гульні, 4 (1+3) ачкі, 2 хвіліны штрафу, паказчык карыснасці – +3.

Беларускае Радыё Рацыя