Праваабаронца Наста Лойка зноў арыштаваная на 15 сутак
Праваабаронца Наста Лойка зноў арыштаваная на 15 сутак.
Паведамляецца, што нібыта пасля выхаду з мінулых сутак Наста пачала «паводзіць сябе абуральна», за што і была зноў затрыманая. Судовы працэс праходзіў па Skype і разглядаўся суддзёй Юліяй Блізнюк. Сведкам выступаў супрацоўнік Фрунзенскага РУУС Талкачоў.
Нагадаем, Наста была затрыманая 6 верасня пасля абвяшчэння прысуду каардынатарцы Валанцёрскай службы «Вясны» Марфе Рабковай і яшчэ дзевяці палітвязням. Лойку абвінавацілі нібыта ў «дробным хуліганстве», за гэта суд пакараў яе 15 суткамі арышту. Пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту праваабаронца на волю не выйшла.
Беларускае Радыё Рацыя