Беларусь забараніла вывозіць смартфоны і аўтамабілі нават у Расею
З 23 верасня ўлады Беларусі ўвялі забарону на вываз шэрагу тавараў, у дакуменце сотні пазіцый, у тым ліку аўтамабілі і смартфоны.
Абмежаванне будзе дзейнічаць да сакавіка. «Устанавіць часовую забарону на вываз за межы Рэспублікі Беларусь у дзяржавы — сябры Еўразійскага эканамічнага саюзу тавараў па пераліку згодна з дадаткам незалежна ад краіны паходжання», — гаворыцца ў пастанове, апублікаванай на нацыянальным прававым партале Беларусі. Абмежаванне не тычыцца беларускіх ці расейскіх тавараў, гаворка вядзецца пра рээкспарт.
Паводле старшага навуковага супрацоўніка Beroc Льва Львоўскага, такое рашэнне ўлады Беларусі маглі прыняць, бо апасаюцца будучага дэфіцыту.
Беларускае Радыё Рацыя