У Гомелі ўшаноўваюць памяць мецэнаткі княгіні Ірыны Паскевіч
14-га красавіка адзначаецца падвойная дата: 90 год з дня смерці і 180 – з моманту яе нараджэння. Паводле гісторыка Яўгена Меркіса, постаць гэтай арыстакраткі вельмі значная для горада над Сожам.
– На працягу ўсяго свайго жыцця для Гомеля фундавала будаўніцтва Гомельскай мужчынскай класічнай гімназіі. На яе грошы ўтрымліваліся прытулкі для сіротаў. На яе грошы была збудаваная афтальмалагічная лякарня, у якой працаваў вядомы доктар Брук, якога яна на свае сродкі накіравала ў Швейцарыю, каб ён вывучыўся і дапамог лячыць тутэйшых хворых. Яна на свае сродкі дапамагла падчас Першай сусветнай вайны збудаваць ваенны шпіталь, які дагэтуль стаіць у горадзе і ўпрыгожвае яго.
Ля сямейнага некропаля Паскевічаў у Гомелі 14-га красавіка запланаванае памінальнае набажэнства, якое правядзе святар з кафедральнага сабора святых Пятра і Паўла.
Беларускае Радыё Рацыя