Toyota закрывае завод у Расеі
Японская карпарацыя Toyota закрывае сваю вытворчую пляцоўку ў расейскім Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінпрамгандаль Расеі.
Кампанія мае намер захаваць пасляпродажнае абслугоўванне аўтамабіляў маркі Toyota і Lexus і падтрымку дылерскай сеткі.
Міністэрства ўжо разглядае магчымыя шляхі выкарыстання пляцоўкі разам з уладамі расейскага рэгіёна.
Завод у Санкт-Пецярбургу прастойваў з сакавіка. Ён быў адкрыты ў 2007 годзе.
Раней Renault таксама сышла з Расеі. Яе вытворчая пляцоўка ў Маскве была перададзена ўраду расейскай сталіцы, якая спрабуе адрадзіць на ёй марку Масквіч.