Апошнія выходныя ў гэтым годзе будзе курсаваць цягнік па маршруце Беласток-Валілы



23-25 верасня – апошнія выходныя ў гэтым годзе, калі ў Кнышынскую пушчу можна адправіцца цягніком. Завяршаюцца летнія спалучэнні цягнікоў па маршруце  Беласток – Валілы, якія карысталіся папулярнасцю сярод турыстаў  і раварыстаў.

Маршрут працягласцю амаль 40 кіламетраў праходзіць у асноўным праз лясныя тэрыторыі. Цягнікі па гэтым маршруце запускалі  толькі ў выхадныя дні. Па пятніцах цягнік з Беластока адпраўляецца ў 15.20 паводле польскага часу, а па суботах і нядзелях ездзяць два цягнікі  – адзін  пасля 9.00 і другі пасля 15.00. Па дарозе цягнікі спыняюцца ў Кур’янах, Заезерцах, Жэдні і Сакалі Беластоцкім.

Апошні ў гэтым годзе цягнік з Беластока ў Валілы адправіцца ў наступную пятніцу, 30 верасня.

Беларускае Радыё Рацыя