Батумі: беларусы запрашаюць у „аКсяродак”
25 верасня ў грузінскім Батумі адчыняецца прастора пад назваю „аКсяродак”. Тут плануецца шмат розных зацікаўленасцяў для падлеткаў і дарослых. Пра адметнасць прасторы распавяде яе стваральніца Аксана Акуневіч:
-Гэта многафункцыянальная прастора, дзе пад адным дахам сабраныя розныя праекты беларусаў. Вырасла з майго праекту папулярызацыі навукі „Чалавечая_ФІЗІКА”, а таксама з майго захаплення этнаграфіяй і рознымі іншымі практыкамі.
Па словах Аксаны, падобнай прасторы для беларусаў у Грузіі не існуе:
-Я не сустракала менавіта беларускага. У Тбілісі летам адкрыўся падобны праект, які рускія рабілі. Яны знялі вялізны дом. І мне хацелася нешта падобнае зрабіць у Батумі.
Падчас адкрыцця прасторы, па словах арганізатараў, беларусаў Батумі чакае прэзентацыя адукацыйнага праекту „Human_PHYSICS/Чалавечая_ФІЗІКА”, прэзентацыя навігатарскага падыходу ў адукацыі падлеткаў, прэзентацыя паўсядзённых кулінарных курсаў для дзяцей і падлеткаў „Смачная навука” і шмат іншага. Адрас прасторы ў Батумі – вуліца Метакса, 4.
Беларускае Радыё Рацыя