Курс даляра ў Беларусі ўпаў ніжэй за 2,5 рублі



Паводле звестак Беларускай фондавай біржы, долар сёння, 26 верасня, на таргах апусціўся ніжэй за адзнаку 2,5 рубля.

Раней, на таргах 23 верасня прыкметнае падзенне адбылося ў еўра, які страціў адразу 2, 2%. А курс даляра тады знізіўся на 1,46% і склаў 2,5 рублі. Цяпер амерыканская валюта пабіла і гэтую адзнаку падзення.

У абменніках некаторых банкаў змены ўжо адлюстраваліся. Яны купляюць $1 за 2,49 рубля. Сярэдні курс продажу – 2,499-2,5 рубля.

Да гэтага на фоне навін аб частковай мабілізацыі ў Расеі даляр умацоўваў свае пазіцыі, у тым ліку дадаў па выніках таргоў 0,9 працэнта да беларускага рубля.

Паўплывала на ўмацаванне даляра і павышэнне ключавой стаўкі Федэральнай рэзервовай сістэмай ЗША.

officelife.media