Анджэй Дуда ўрачыста адкрыў газавод з Нарвегіі
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўрачыста адкрыў газавод Baltic Pipe, які забяспечыць пастаўкі газу з Нарвегіі.
„Сёння нарэшце адкрываем газавод, які дзесяцігоддзямі быў польскай марай тых, хто мелі бачанне дыверсіфікацыі паставак газу ў Польшчу, узмацнення суверэнітэту і забеспячэння незалежнасці ад паставак з Расеі”, – сказаў Дуда.
Пастаўкі паліва па Baltic Pipe пачнуцца 1 кастрычніка. Яны будуць забяспечаны за кошт здабычы сумесным прадпрыемствам з удзелам польскага капіталу, а таксама за кошт кантрактаў, заключаных кампаніяй PGNiG.
Прапускная здольнасць новага газавода складае 10 млрд кубаметраў за год, такім чынам, пасля яго запуску да канца года Польшча можа атрымаць 2-3 млрд кубаметраў.
Газавод Baltic Pipe павінен стварыць новы маршрут паставак прыроднага газу з Нарвегіі на дацкі і польскі рынкі і спажыўцам у суседніх краінах. Інвестары – аператары перадачы: дацкая Energinet і польская Gaz-System. Інвестыцыя складаецца з пяці асноўных кампанентаў: газавод па дне Паўночнага мора, пашырэнне дацкай сістэмы перадачы, газакампрэсарная станцыя ў Даніі, газавод па дне Балтыйскага мора, пашырэнне польскай сістэма перадачы. Агульная працягласць сістэмы перадачы складае каля 900 кіламетраў.
Па старонках польскага друку.