«Беларуская чыгунка» стала стратным прадпрыемствам
26 верасня стала вядома, што «Беларусбанк» да канца года павінен выдаць «Беларускай чыгунцы» крэдыт памерам 300 мільёнаў рублёў. Грошы чыгуначнікам дадуць пад гарантыі ўраду краіны. Паводле пастановы Саўміна, атрыманыя ў крэдыт грошы пойдуць на вяртанне «Беларускай чыгункай» ранейшых крэдытаў, аплату лізінгу а таксама на пагашэнне запазычанасцяў перад дзяржаўным бюджэтам.
Грошы чыгунцы выдадуць на тры гады пад 16%. Працэнты па крэдытах на спажывецкія патрэбы для грамадзян у «Беларусбанку» пачынаюцца ад 19%. Як паведамляе партал «Зеркало», за першае паўгоддзе 2022 году «Беларуская чыгунка» панесла страты памерам амаль 82 мільёны рублёў. Пры гэтым яшчэ 2021 год для «Беларускай чыгункі» быў прыбытковы, прадпрыемства зарабіла «чыстымі» больш за 48 мільёнаў.