Палац Валовічаў у Свяцку па-ранейшаму чакае навуковай рэстаўрацыі



Адсутнасць архітэктурнага праекта па аднаўленні палаца Валовічаў у Свяцку – адна з галоўных прычын яго заняпаду. Недахоп фінансавых сродкаў у санаторыя “Азёрны”, гаспадара помніка архітэктуры, не дазваляе пачаць будаўнічыя працы. На думку гісторыка Генадзя Семянчука, сітуацыя з палацам Валовічаў яскрава адлюстроўвае сітуацыю, у якой апынуліся тысячы архітэктурных помнікаў на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці.

– Гэтае месца сапраўды вельмі важнае – і ў гістарычным, і культурным сэнсе. Канешне, аднаўленне, аднаўленнем, але яно не можа быць без элементарных тэхналагічных працаў – узмацнення падмуркаў, знаходжання прычын гэтых розных адтулін, расколінаў, гэтай вільгаці. Проста трэба не шкадаваць грошай на комплексныя, глыбокія даследванні.

Палац Валовічаў у Свяцку быў пабудаваны знакамітым італьянскім архітэктарам Джузэппэ Сакка напрыканцы 18 стагоддзя. Да 2005 года тут знаходзіўся шпіталь для хворых на сухоты. У 2009 годзе будынак быў перададзены санаторыю “Азёрны”.

Беларускае Радыё Рацыя