Цэхі «Нафтана» спыняліся з-за пажару на Наваполацкай ЦЭЦ



Здарэнне адбылося раніцай у аўторак. Як інфармуе МНС, у 9:50 паступіла паведамленне аб кароткім замыканні ў кабельным тунэлі даўжынёй 120 метраў пад будынкам галоўнага размеркавальнага прыстасавання 6 кВ (20х100 м) на тэрыторыі філіяла „Наваполацкая ЦЭЦ” РУП „Віцебскэнерга”. Спрацавала аўтаматычная сістэма пажаратушэння.

З-за скачка напружання адбылося пазапланавае спыненне абсталявання цэхаў ААТ „Нафтан”. Страт у вытворчасці прадукцыі не прагназуецца. Абсталяванне было перазапушчана. Інцыдэнт не закрануў працу завода «Палімір».

Камісія высвятляе прычыны інцыдэнту. На ЦЭЦ праводзяцца рамонтныя работы.

reform.by