У Беластоку ўшанавалі памяць знішчаных яўрэяў у 80-ю гадавіну нямецкай «аперацыі Рэйнхардт»



У Падляшскай ваяводскай управе прайшоў Дзень памяці ахвяраў знішчэння яўрэяў у 80-ю гадавіну нямецкай «аперацыі Рэйнхардт». Пра значэнне дня кажа арганізатар, прадстаўнік Таварыства адукацыйных праектаў Марк Ружыцкі:

– У Беластоку мы гэта рабілі першы раз – урачыстасці з нагоды 80-лецця знішчэння жыдоў, згадванне ўсіх гэтых людзей, якія загінулі падчас тых падзеяў. У адной з акцый загінула амаль 2 мільёна чалавек. Мы сёння ў Беластоку хацелі бы ўзгадаць усіх тых, каго забілі. Гаворка пра колькасць людзей, якіх забілі. Агулам то больш за 6 мільёнаў чалавек.

Ганаровы патранат над мерапрыемствам узяў на сябе Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Анджэй Дуда. Памінальная дата знішчэння яўрэяў суправаджаюцца выставай пад адкрытым небам , якую можна пабачыць ля сценаў Падляшскай ваяводскай управы.

Фотааўтара:

Беларускае Радыё Рацыя