Беларускі Моладзевы Хаб – месца для творчасці і супрацы



Тэатральныя курсы, візіт Святланы Ціханоўскай, сустрэчы з гісторыкамі, заняткі беларускай мовай – гэта далёка не поўны спіс актыўнасцяў, якія запланаваныя на кастрычнік у Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве.

Мерапрыемствы адбываюцца амаль што кожны дзень, уваход на большасць з іх вольны, распавяла праектны каардынатар Стася Гліннік:

– Беларускі Моладзевы Хаб – гэта месца для творчасці і супрацы, пляцоўка ў сэрцы Варшавы на пляцы Канстытуцыі 6, дзе знаходзіцца прастора, на якой можна ладзіць свае мерапрыемствы. Тут шмат ініцыятыў рэзідэнтаў: адукацыйных, культурных ды іншых. Таксама тут ёсць каворкінг для актывістаў, валанцёраў.

Наведаць Беларускі Моладзевы Хаб можна па адрасе: Варшава, пляц Канстытуцыі 6. Расклад бліжэйшых мерапрыемстваў даступны ў сацыяльных сетках ці на сайце арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя