Беларусы збіраюцца на сумесныя акцыі з украінцамі ў Бельгіі
Каб вызваліць тых, хто бязвінна сядзіць у вязніцах, трэба рабіць усё магчымае, што толькі можна па-за межамі Беларусі. У гэтым перакананая прадстаўніца беларускай дыяспары ў Бельгіі Марына Леваценка.
Беларусы працягваюць збірацца на акцыі, але цяпер яны сумесныя – разам з украінцамі, – адзначыла яна:
– Актыўнасць у грамадстве ёсць, і людзі таксама збіраюцца разам з украінцамі. Па-першае, было два вялікіх канцэрты, беларусы падтрымалі ўкраінцаў і рабілі прамову і арганізоваўвалі залі для гэтых канцэртаў, збіралі ўкраінцаў і дапамагалі ў арганізацыі. І таму ў нас актыўнасць, можа, і знізілася, але яна ўсё ж такі ёсць.
Марына Леваценка дадала, што адным з прыярытэтных накірункаў беларусаў Бельгіі застаецца напісанне лістоў да беларускіх палітвязняў, а таксама па магчымасці сустрэчы з мясцовымі палітыкамі на беларускія тэмы.
Беларускае Радыё Рацыя