Аляксей Трубкін у Beer&History распавёў пра Беласток пад нямецкай акупацыяй



У Беластоку адбылося чарговае паседжанне нефармальнага гістарычнага клуба Beer&History. Гэтым разам была ўзнятая тэма Беластока пад нямецкай акупацыяй у 1941 – 44 гадах.

Аб тым, як з Беластока сыходзілі савецкія войскі і прыйшлі нямецкія, і як горад жыў 3 гады пад немцамі, распавёў краязнавец, даследчык гісторыі Беластока – Аляксей Трубкін:

-Час нямецкай акупацыі быў, напэўна, найбольш жахлівым і страшным за ўсе часы. Горад быў амаль што цалкам знішчаны, так як і амаль большасць яго жыхароў. Але тым не менш, трэба паспрабаваць паказаць людзям, як гэта было, што гэта было. Магчыма, дзякуючы гэтаму людзі, ходзячы па тых самых вуліцах, пабачыўшы, як яны выглядалі, калі былі цалкам разбураныя, будуць больш шанаваць і любіць мір. І імкнуцца зрабіць так, каб усё захавалася і, не дай Божа, паўтарылася.

Аляксей Трубкін за аснову свайго расповеду пра Беласток пад нямецкай акупацыяй узяў фотаздымкі, якія былі зробленыя салдатамі вермахта і акупацыйнымі ўладамі, і якія найбольш яскрава перадаюць атмасферу таго часу.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток