«СветлагорскХімвалакно» трапіла ў санкцыйны спіс ЗША



ЗША ўводзяць новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі ў сувязі з правядзеннем «рэферэндумаў» і анексіі ўкраінскіх абласцей.

AP, Photo/Carolyn Kaster

Пад санкцыі сярод іншых трапілі беларускія вайскоўцы і «СветлагорскХімвалакно», паведаміла прэс-служба Мінфіна ЗША. Светлагорскае прадпрыемства апынулася ў спісе за пастаўкі тэкстыльнай прадукцыі ў Расею.

Санкцыі Мінфіна таксама закранаюць 14 прадстаўнікоў расейскага абароннага комплексу, а таксама 278 членаў расейскага парламента. Акрамя гэтага, Дзярждэп уводзіць візавыя абмежаванні ў дачыненні да 910 асоб, у тым ліку беларускага вайсковага кіраўніцтва. Іх імёны пакуль не ўдакладняюцца.