Творчыя мігранты з Беларусі: На Радзіме свабода выказвання адмірае
Фонд ім. Фрыдрыха Эберта і Амбасада Культуры сумесна з Прэс-клубам правялі анлайн-дыскусію „Творчая міграцыя з Беларусі”.
Праблемную сітуацыю ў Беларусі, у якой працуюць творчыя работнікі, акрэсліў мастак Уладзімір Грамовіч:
– Безумоўна жыццё там ідзе, мастакі і мастачкі, якія там знаходзяцца, штосьці робяць, пісьменнікі і пісьменніцы. Праблема ў тым, што камунікацыя з імі праходзіць толькі ў нейкіх прыватных паведамленнях. То бок людзі, якія заангажаваныя ў працэсах тут і там адначасова, яны зараз могуць дзейнічаць толькі ананімна. Рэпрэсіі ўзмацняюцца кожны дзень і калі ты займаешся звычайнай экалогіяй, то зараз гэта ўжо выглядае экстрэмісцкі.
Падчас дыскусіі была канстатавана, што Нямеччына стала лідарам з краін ЕЗ па колькасці прынятых творчых работнікаў з Беларусі. Акрамя спрыяльных умоваў для замежнікаў, распачаты перамовы аб адкрыцці музея сучаснага беларускага мастацтва ў Берліне.
Беларускае Радыё Рацыя