У Беларусі ўвялі некалькі новаўвядзенняў пры праходжанні тэхагляду



Тэхагляд у Беларусі з 22 верасня  праводзіцца на падставе новых тэхрэгламентаў, расказаў намеснік дырэктара  „Белтэхагляда” Уладзімір Піульскі.

Паводле яго слоў, прынцыпова нічога не змянілася, проста з моманту ўступлення ў сілу паправак у Закон „Аб дарожным руху” дыягнастычныя станцыі сталі працаваць у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных рэгламентаў „Мытнага саюза” і „Еўразійскага эканамічнага саюза”.

– У сувязі з гэтым распрацаваны новая тэхналагічная інструкцыя, якая апісвае тэхналагічны працэс правядзення дзяржтэхагляду, і праграмнае забеспячэнне, – сказаў Піульскі.

Спецыяліст адзначыў, што раней дыягностыка праводзілася на падставе (Тэхнічнага кодэкса ўсталяванай практыкі). Таксама ён падкрэсліў, што звычайны аўтаўладальнік наўрад ці заўважыць розніцу – патрабаванні ў старым тэхкодэксе і новых тэхрэгламентах у сваёй большасці ідэнтычныя. Раней паведамлялася, што тэхагляд падаражэе.

Беларускае Радыё Рацыя