ЕГУ адкрыў юбілейны 30 год навучання: Усё для Беларусі і дэмакратыі!
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Віленскай гарадской ратушы правёў 30-ю юбілейную цырымонію адкрыцця 2022-2023 навучальнага года.
Удзельнікаў мерапрыемства прывітаў рэктар установы, прафесар Сяргей Ігнатаў:
-Безумоўна, працяглае пражыванне, праца і навучанне за мяжой – няпростая рэч для акадэмічных супрацоўнікаў і студэнтаў, але за гэтыя 30 год мы добра пабачылі і зразумелі ўласную місію: рабіць значны ўнёсак у развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі. Незалежныя даследаванні і незалежныя мэты дазваляюць студэнтам рабіць важныя даследаванні палітычнай сферы Беларусі.
Сярод асноўных накірункаў дзейнасці ЕГУ застаецца мажлівасць, якая даецца студэнтам-палітычным уцекачам з Беларусі, атрымаць якасную вышэйшую адукацыю еўрапейскага роўню.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя