Павел Севярынец: Самаарганізацыя выходзіць на першы план
Пасля адмовы ад удзелу ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі кіраўніка Руху „За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча і цяпер ужо экс-кіраўніка кампаніі „Гавары праўду” Уладзіміра Някляева стан беларускай апазіцыі толькі пагоршыўся. Немагчымасць арганізаваць кангрэс дэмакратычных сіл ставіць апазіцыю ў вельмі цяжкае становішча.
Кажа сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец:
– Самаарганізацыя выходзіць на першы план і трэба, як кажуць, развіваць гарызантальныя структуры, інтэрнэт, трэба браць справу ў свае рукі ў значнай ступені. Палітычныя структуры дэмакратычныя, на мой погляд, ужо скочваюцца ў рэжым выжывання.
Па-ранейшаму сваё жаданне балатавацца кандыдатам у прэзідэнты пакуль выказваюць старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кааліцыя „Народны рэферэндум” вылучае Таццяну Караткевіч, напярэдадні пра сваё жаданне балатавацца заявіў лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч.
Беларускае Радыё Рацыя