Журы 11-га cезону прэміі імя Ежы Гедройця вызначылася з кароткім спісам прэтэндэнтаў на перамогу
У кароткі спіс увайшлі 6 кніг:
Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая. – Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021
Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Мінск, “Галіяфы”, 2021
Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак. Мінск, “Кнігазбор”, 2021
Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Мінск, “Галіяфы”, 2021
Уладзімір Някляеў. Гэй Бэн Гіном. Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021
Ганна Севярынец. Мая школа. Мінск, “Лімарыус”, 2021
У складзе журы прэміі Гедройця сёлета працуюць: літаратуразнаўца Ульяна Верына; крытык, літаратар Сяргей Дубавец; пісьменніца Святлана Курс; паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч; крытык, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.
Прэмія Гедройця з’яўляецца незалежнай літаратурнай прэміяй Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.