Беларускаму Калегіюму – 25 год: Насуперак тэктанічным зрухам у Беларусі
Беларускі Калегіюм – найстарэйшыя пляцоўка дадатковай адукацыі ў Беларусі – правёў анлайн-адкрыццё навучальнага года 2022–2023, якое таксама было прымеркавана да 25-годдзя ініцыятывы гумаітарных ведаў.
Важнасць існавання Калегіюму ў сучасных варунках падкрэсліў выкладчык, філосаф Павел Баркоўскі:
– Мы зараз у сітуацыі тэктанічнага злому. Гэта звязана не толькі з вайной побач з намі і з тымі падзеямі, якія ўскаланяюць Усходнюю Еўропу. Насамрэч мы знаходзімся ў прадчуванні нейкай глабальнай змены эпох ужо апошнія гадоў 30-40. З адукацыяй сапраўды тая ж самая праблема. Па вялікаму рахунку сітуацыя руінаў, у якіх знаходзіцца сёння адукацыя ўніверсітэтаў.
Беларускі Калегіюм запрашае ўсіх ахвотных да навучання па індывідуальнай праграме. Навучанне бясплатнае і на беларускай мове. Сярод прапануемых прадметаў: «Беларускае мысленне», «Беларуская класіка па літарах», і нават навучанне ў «Кіналабараторыі».
Падаць заяўку ў БК можна тут.
Беларускае Радыё Рацыя