У Варшаве адбудзецца канферэнцыя „Бізнэс беларусак у Польшчы: пачатак”
7 кастрычніка ў Варшаве адбудзецца канферэнцыя пад назвай „Бізнэс беларусак у Польшчы: пачатак”.
Сярод удзельнікаў – ад самазанятых да прадстаўнікоў сярэдняй і буйной вытворчасці, – распавяла суарганізатарка бізнэс-канферэнцыі і прадстаўніца аргкамітэту пляцоўкі aist.space Марына Гарбуз:
– Пасля падзеяў 2020 года з Беларусі выехала некалькі сотняў тысяч чалавек. Гэта ўсё вельмі актыўныя людзі, і сярод іх вельмі шмат прадпрымальнікаў, якія аказаліся ў новай краіне і тут мы вымушаны наноў адаптавацца ў бізнэс-асяроддзі. Безумоўна, як жанчыны сыгралі важную ролю у падзеях 2020 года, так і сёння тут у эміграцыі вельмі часта менавіта іх энергія рухае пэўныя праекты ў беларускай культуры, адукацыі, журналістыцы і, канешне, у бізнэсе.
Bel Fem Day або канферэнцыя жаночага прадпрымальніцтва пройдзе па адрасе: вуліца Грыбоўская, 63. Пачатак а 16-30, планаваны час завяршэння – 21-30.
Беларускае Радыё Рацыя