„Газпром” аднавіў транспарціроўку газу праз Аўстрыю
Расейскі „Газпром” аднавіў транспарціроўку газу праз Аўстрыю, паведамляе прэс-служба холдынгу.
„Газпрому” сумесна з італьянскімі пакупнікамі ўдалося знайсці рашэнне па фармаце ўзаемадзеяння ва ўмовах рэгулятыўных змяненняў, якія адбыліся ў Аўстрыі ў канцы верасня», – інфармуюць у кампаніі.
Таксама паведамляецца, што аўстрыйскі аператар заявіў аб гатоўнасці пацвярджаць транспартныя намінацыі ТАА „Газпром экспарт”, што дазваляе аднавіць пастаўкі расейскага газу праз тэрыторыю Аўстрыі.
Інфармацыю пацвердзіла італьянская нафтагазавая кампанія Eni.
«Eni паведамляе, што сёння аднавіліся патокі газу, якія пастаўляюцца «Газпромам» праз Аўстрыю. Аднаўленне паставак стала магчымым дзякуючы ўрэгуляванню кампаніяй Eni і зацікаўленымі бакамі абмежаванняў, якія вынікаюць з новага заканадаўства, уведзеннне якіх рэгулююць органамі Аўстрыі», – гаворыцца ў сённяшнім паведамленні.
Нагадаем, 1 кастрычніка «Газпром» пацвердзіў, што спыніў пастаўкі газу ў Італію праз Аўстрыю. Гэта, паводле версіі расейскага манапаліста, было звязана са змяненнем аўстрыйскага заканадаўства. Раней Eni паведаміла пра спыненне паставак газу 1 кастрычніка праз кропку ўваходу ў Тарвізіа.