На пераслед беларускіх журналістаў звернуць увагу ААН
Сярод 48 рэкамендацый праваабаронцаў беларускай уладзе па паляпшэнні сітуацыі з правамі і свабодамі чалавека будзе і тая, што тычыцца супрацоўнікаў нашага радыё.
Як паведаміў юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў, інфармацыя пра пераслед журналістаў будзе агучана на працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду ААН:
– Мы ў межах рэкамендацыі прасілі іншыя краіны парэкамендаваць Беларусі спыніць практыку прыцягнення журналістаў да адказнасці, тых журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ – гэта беларускія журналісты, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. Іх выпадкі сталі дастаткова шматлікамі за вельмі невялікі адрэзак часу.
За працу ў Беларусі без акрэдытацыі над журналістамі Беларускага Радыё Рацыя адбылася серыя судоў. Непрыемнасці з уладамі таксама зазналі нашыя калегі з тэлеканала „Белсат”.
Зазначым, што журналісты неаднаразова звярталіся ў МЗС па акрэдытацыю, але без станоўчага выніку.
Беларускае Радыё Рацыя