Сяржук Доўгушаў збірае бяседныя песні для новага зборніка



„Бяседныя песні” – выданнем такога спеўніка заняты музыка Сяргей Доўгушаў. Цяпер адбываецца як збор кампазіцый, якія ўвойдуць у альбом, так і збор сродкаў, якія неабходныя для гэтых мэтаў.

– Зараз мы хочам выдаць зборнік з самымі яскравымі прыкладамі беларускіх застольных песень, – распавёў творца:

– Ідэя ўвогуле выдання нашых песен фальклорных, нашых песен, спачатку мы выдавалі мужчынскія, і тое гэта былі кніжкі з дыскамі, потым узнікла ідэя выдання песен застольных. І мне сказалі, што ў Беларусі не казалі „застольныя песні”, у Беларусі казалі „бяседныя песні”.

Як адзначаецца ў адмыслова створанай суполцы ў сацыяльных сетках – кожны, хто падтрымае, атрымае PDF ці друкаваны спеўнік у падарунак. 

Беларускае Радыё Рацыя