Як спыніць падвышэнне цэн замест «замарозкі»?
Свае парады ў нашым эфіры даў прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч:
-Тое, што зроблена ўладамі Польшчы, напрыклад. Часовае паніжэнне падатку на дададзеную вартасць на ўсе прадукты, якія знаходзяцца ў польскіх крамах. Такім чынам удар прыходзіцца не па прадпрыемствах, а па дзяржаўнаму бюджэту. То бок, бюджэт недаатрымлівае грошы. Іншы прыклад, што можна зрабіць, гэта стымуляваць, а не вось тое, што зараз робіць рэжым, калі ўводзіць рэпрэсіі, праверкі, штрафы супраць ІП, супраць малога бізнесу. Наадварот, трэба стымуляваць развіццё ўласнай вытворчасці, каб на рынку паслуг, напрыклад, было больш фірмаў. Праз гэта больш нізкія цэны былі б. Трэцяя рэч – гэта стымуляваць энергазберагальныя розныя інвестыцыі.
Аднак рэжым Лукашэнкі не ў стане пайсці на такія меры, бо баіцца зменшыць дамінуючую ролю дзяржавы ў эканоміцы, мяркуе Алесь Аляхновіч.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя