Чарговыя абмежаванні для беларускіх вытворцаў на вываз прадукцыі за мяжу



Улады Беларусі ўвялі для сямі буйных вытворцаў мяса-малочнага сектара рэспублікі абмежаванні на вываз прадукцыі за мяжу. Ім часова забараняецца экспартаваць мяса курыцы, сталовыя яйкі і малочную прадукцыю ў Расею.

Пра гэта паведамляе «Коммерсант». У распараджэнні выдання апынуўся ліст, датаваны 5 кастрычніка, у якім дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі паведамляе аб прыпыненні выдачы ветэрынарных сертыфікатаў на экспарт для шэрагу мясцовых вытворцаў мяса-малочнага сектара.

Рэгулятар абгрунтоўвае гэта неабходнасцю насычэння ўнутранага рынку прадукцыяй. Напярэдадні ўлады абяцалі, што дэфіцыту прадукцыі ў Беларусі ў сувязі з замарозкай цэн не будзе.