Лукашэнка распавёў, што будзе далей з мараторыем на рост цэн
Паводле Лукашэнкі, забарона на рост цэн будзе існаваць да таго часу, пакуль улады не выпрацуюць механізм кантролю за цэнамі. “Галоўнае — не забарона на рост цэн. Не забарона. Чытайце дырэктыву. Галоўнае — гэта выпрацоўка сістэмы кантролю за цэнаўтварэннем. А да выпрацоўкі гэтай сістэмы (гэта ўсяго толькі некалькі дзён), так, цэны расці не павінны”, — сказаў ён.
У Беларусі з 6 кастрычніка ўведзеная забарона на падвышэнне цэн. Эканамісты мяркуюць, што гэта можа прывесці да дэфіцыту тавараў на паліцах. Сёння стала вядома, што ўлады забаранілі вываз за мяжу мясной і малочнай прадукцыі буйных вытворцаў.