Жыхар Львова: Панікі няма, усё стабільна
Сёння раніцай Расея выпусціла па Украіне больш за 80 ракет. Частка расейскіх ракет трапіла у важныя аб’екты гарадской інфраструктуры.
Як кажа жыхар Львову Расціслаў, у горадзе з самай раніцы няма святла, не працуюць светлафоры, што прывяло да спынення грамадскага транспарту і праблем з сувяззю:
-Каля 8.30 ранку загучала сірэна. Мала хто працуе, святла нідзе няма. Грамадскі транспарт часткова стаіць. Панікі няма, усё стабільна. І ёсць негатыўнае стаўленне да расейскага агрэсара.
У Міністэрстве абароны Расеі прызналі атакі па украінскіх гарадах, там гэта назвалі “рэакцыяй на тэракты”, маючы на ўвазе, імаверна, здарэнне на Крымскім мосце некалькі дзён таму.
Беларускае Радыё Рацыя