Беларусь і Расея актыўна абмяркоўваюць цану газу на 2023 год



Беларусь і Расея актыўна абмяркоўваюць цану газу на 2023 год. Аб гэтым паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. Паводле яго слоў, абмеркаванне вядзецца ў рамках рэалізацыі саюзнай праграмы па стварэнню аб’яднанага рынку газу.

„У частцы рэалізацыі саюзнай праграмы па стварэнню аб’яднанага рынку прыроднага газу цяпер вядзецца актыўнае абмеркаванне з расейскім бокам цаны на газ для Беларусі на 2023 год, а таксама прынцыпаў фарміравання рынку”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы міністэрства.

Акрамя таго, бакі працуюць над дамовай аб аб’яднаным рынку электраэнергіі.

„Дагавор аб фармаванні рынку практычна прайшоў унутрыдзяржаўныя працэдуры, і ў бліжэйшы час будзе прадстаўлены на разгляд ва ўрады дзвюх краін”, – сказаў Каранкевіч.

Таксама да канца года плануецца падпісаць міжурадавае пагадненне пра абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі.

reform.by