Прадстаўнік ЕЗ у Беларусі Дзірк Шубель пакінуў пасаду і звярнуўся да беларусаў
Прадстаўнік ЕЗ у Беларусі Дзірк Шубель пакінуў пасаду і звярнуўся да беларусаў.
Ён нагадаў пра больш за 1340 палітычных зняволеных, і дадаў, што Еўразвяз патрабуе іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення. Таксама ён згадаў Алеся Бяляцкага, які сёлета стаў адным з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, і знаходзіцца за кратамі.
“Улады Беларусі вырашылі не працягваць мне візу і акрэдытацыю яшчэ на год, што вельмі ўскладняе рэалізацыю майго мандату. Я вельмі шкадую пра гэтае рашэнне, бо быў гатовы працягваць працу з Беларуссю ў якасці Амбасадара і нават спадзяваўся вярнуцца ў Менск, каб там правесці апошні год свайго знаходжання на пасадзе”, – напісаў Дзірк Шубель.
Беларускае Радыё Рацыя