Праблемы з легалізацыяй беларусаў ва Украіне сцішыліся
Праблемы з легалізацыяй беларусаў ва Украіне крыху сцішыліся. Такое меркаванне выказаў прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па міжнародных адносінах Валер Кавалеўскі.
“І хаця такія пытанні вырашаюцца вельмі няпроста, аднак і самі беларусы могуць палепшыць сітуацыю”, – падкрэслівае палітык.
– Шмат залежыць ад саміх людзей, ад беларусаў, якія апынуліся ў такіх сітуацыях. Каб яны як мага пільна ставіліся да сваіх сітуацый, не забываліся на дакументы, каб яны як мага больш акуратна выконвалі заканадаўства краін, дзе яны жывуць. Украіна зараз у вельмі складанай сітуацыі, канешне, у іх прыярытэт №1 – гэта перамога, уся ўвага скіраваная туды. Таму трэба з разуменнем ставіцца да пэўных праблем, але дзе трэба, звяртайцеся па дапамогу да нас, мы будзем спрабаваць дапамагчы.
“Калі ў вас усё ж узніклі пытанні з легалізацыяй ва Украіне, то варта звярнуцца да праваабарончых арганізацый. Напрыклад, добра працуе “Free Belarus Center”.
Мы ў сваю чаргу таксама працягваем кантактаваць з міграцыйнымі ўладамі краіны. Спадзяемся, такія праблемы будуць вырашацца аператыўна”, – зазначыў Валер Кавалеўскі.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя