„Харчуюся ў асноўным кашамі, супамі”



Тыдзень таму Аляксандр Лукашэнка выдаў загад, каб у краіне спынілася падвышэнне коштаў. Са свайго боку Камітэт дзяржаўнага кантролю ды Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю заклікалі беларусаў паведамляць ім пра факты неабгрунтаванага прыросту. У ведамствах адзначаюць, што штодзённа атрымоўваюць звыш ста скаргаў.

Але грамадзяне гавораць, што кошты ўжо прымушаюць эканоміць на ўсім.

Распавялі жыхары Пінска:

Хаджу пешшу, харчуюся ў асноўным кашамі, супамі.

Даводзіцца эканоміць, больш ніяк у нашым жыцці. Заробак не падвышаецца, усё застаецца на адным узроўні, працэс ідзе на выжыванне.

Усё падаражэла. І ў сувязі з чым? А медыцына стала платнай, а ў паліклініках няма лекараў. Вось я зараз езджу па платных.

Дарэчы, да 20 кастрычніка ў краіне павінны быць распрацаваныя новыя правілы, па якіх будзе ажыццяўляцца рэгуляванне коштаў.

Беларускае Радыё Рацыя