Што чакае Беларусь пасля новага закону „аб забароне павышэння коштаў”? Тлумачыць эканамічны эксперт



Пастановай Саўміна и дырэктывай Лукашэнкі ў Беларусі ў кастрычніку забаранілі падымаць кошты.

Ілюстрацыйнае фота

Як кажа акадэмічная дырэктарка Цэнтра эканамічных даследванняў Beroc Кацярына Барункова, гэта рашэнне уладаў можа мець выключна палітычны характар і цяжкія наступствы у розных галінах эканомікі.

– Інфляцыю заўважаюць ўсе: і тыя, хто глядзіць БТ, і тыя, хто чытае незалежныя СМІ, тут проста дзяржава звяртаецца да папулізму. Вось такі спосаб падняць сваю падаючую папулярнасць у вачах свайго электарату. Вельмі шмат галін эканомікі замерлі, можа не поўнасцю прыпынілі сваю дзейнасць, але замарудзіліся.

Вядома і пра больш за 10 крымінальных спраў за павышэнне коштаў у розных рэгіёнах Беларусі. Затрыманых вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Беларускае Радыё Рацыя