Danone пакідае Расею



Адна з найбуйнейшых малочных кампаній свету Danone прыняла рашэнне сысці з Расеі. Яна аб’явіла аб пачатку працэсу перадачы кантролю над вытворчым бізнесам РФ.

„Danone лічыць, што гэта лепшы варыянт для забеспячэння доўгатэрміновай бесперапыннасці мясцовага бізнесу для сваіх супрацоўнікаў, спажыўцоў і партнёраў”, – гаворыцца ў заяве.

Здзелка можа прывесці да спісання кампаніяй страту ў 1 млрд еўра. У студзені-верасні на долю РФ прыходзілася 5% сусветных продажаў кампаніі.

Паведамляецца, што ўгода павінна атрымаць ухвалу рэгулюючых органаў. Яна прывядзе да дэкансалідацыі бізнесу ў Расеі. Каму будзе перададзена вытворчасць, не гаворыцца.

reform.by