Уладзімір Арлоў з прэзентацыяй „Ордэна Белай Мышы” ў Беластоку
У сераду, 19 кастрычніка, а 17:00 у Падляшскім Інстытуце Культуры (św. Rocha 14) адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым з нагоды новага выдання ягонай легендарнай кнігі выбранай прозы „Ордэн Белай Мышы”.
Назву кнізе даў легендарны, перакладзены на некалькі еўрапейскіх моваў, твор, які натхніў вольных артыстаў – купалаўцаў – на выдатны аўдыёспектакль.
Уладзімір Арлоў – адзін з самых папулярных пісьменнікаў сучаснай Беларусі, лаўрэат прэміі „Еўрапейскі паэт свабоды” (Гданьск, 2010) і незалежнай беларускай прэміі імя Ежы Гедройца за лепшую кнігу прозы 2017 г. Узнагароджаны срэбным медалём «Zasłużony Kulturze Gloria Artis» (2015).
У сустрэчы возьме ўдзел вядомы беларускі музыка, кампазітар і тэатральны прадзюсар Раман Арлоў, у выкананні якога прагучаць улюбёныя песні Уладзіміра Арлова і многіх іншых беларусаў.