Некалькі краін ЕС выступаюць за тыя ж санкцыі супраць Беларусі, што і супраць Расеі
Еўразвяз павінен увесці супраць Беларусі тыя ж санкцыі, што і супраць Расеі, мяркуюць Польшча, Літва, Латвія, Эстонія і Ірландыя, паведамляе «Польскае радыё». Гэтыя краіны накіравалі ў Еўракамісію праект сваіх прапаноў па дзявятым пакеце абмежаванняў у дачыненні да Расеі і санкцый супраць рэжыму ў Менску.
Гаворка ідзе аб сінхранізацыі санкцый, накладзеных на Расею і Беларусь. Гэтая тэма абмяркоўваецца ў Брусэлі ўжо даўно. На думку дыпламатаў ЕС мэты дзве. Па-першае, як мага мацней нанесці ўдар па беларускай эканоміцы і прымусіць рэжым у Менску спыніць дапамогу Маскве ў вайне ва Украіне, а па-другое — каб расейцы не спрабавалі абысці санкцыі.