Павал Мацукевіч: Рызыка ўступлення ў вайну вельмі вялікая
У Беларусі некалькі дзён таму абвесцілі пра рэжым контртэрарэстычнай аперацыі. Тое, што адбываецца ў Беларусі каментуе былы дыпламат, старэйшы даследчык „Цэнтра новых ідэй” Павел Мацукевіч.
– Улады успрымаюць любыя спробы і ачагі супраціву і нязгоды для сябе, як тэрарыстычную пагрозу, у гэтым сэнсе праводзіць контртэрарыстычныя аперацыі. Зразумела, што кожны дзень павялічвае рызыкі для Беларусі ўцягнуцца ў гэтую вайну. Я думаю, што рызыка сапраўды вялікая. Мы не ведаем, аб чым дамовіліся Пуцін з Лукашэнкам, якія ўказанні могуць сёння ці заўтра паступіць з Крамля. Я думаю, калі паступіць указанне ўступаць у вайну, Лукашэнка не будзе магчымасці ад яго ўхіліцца. Таму рызыкі вельмі вялікія, на жаль.
Дакладнай інфармацыі пра гэту аперацыю нічога не вядома, вядома толькі, што Лукашэнка на нарадзе 10 кастрычніка вусна даручыў КДБ правесці «неабходныя мерапрыемствы контртэрарыстычнага характару» Пасля распаўсюду гэтай інфармацыі ў СМІ беларускія ўлады пачалі аднеквацца ад правядзення гэтай аперацыі.
Беларускае Радыё Рацыя