„Заўсёды ёсць спосабы не дайсці да ваенкамата”
Гэта амаль што 100% удзел у ваенных злачынствах і папулярызацыя фашызму, калі грамадзянін Расеі атрымаў позву і хоча ісці на вайну.
Заўсёды ёсць спосабы не дайсці да ваенкамата і не ўдзельнічаць у баявых дзеяннях, тым больш што позвы цяпер уручацца не згодна закону РФ, – распавяла грамадзянка Расейскай Федэрацыі Майя Аляксандрава, якая жыве і працуе навуковым супрацоўнікам у Францыі:
– Позва не абавязвае вас пакуль ні да чаго, асабліва, калі яна ўручана праз пошту, праз паліцыю, якім заўгодна спосабам, акрамя ўпаўнаважанага чалавека, які прыйшоў да вас і запатрабаваў вашага подпісу. Гэта не да чаго не абавязвае, і калі ваеннаабавязаны не з’яўляцца ў ваенкамат, гэта пагражае максімум тысячамі рублёў штрафу.
Майя Аляксандрава дадала, што міграцыя з Расеі якраз цяпер уплывае на памяншэнне колькасці тых асобаў, якія патэнцыйна могуць быць мабілізаваныя. Таму варта прадумваць механізмы ў такім кірунку.
Беларускае Радыё Рацыя