Расея перакідвае ў Беларусь самалёты і верталёты
Расея пачала перакідваць у Беларусь ваенныя самалёты і верталёты, якія складуць авіяцыйны складальнік рэгіянальнай групоўкі войскаў.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі. «У Рэспубліку Беларусь з Расейскай Федэрацыі пачаў прыбываць авіяцыйны складнік рэгіянальнай групоўкі сіл», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Над Менскам былі заўважаны знішчальнікі МіГ-31.
Сёння таксама стала вядома, што колькасць расейскіх вайскоўцаў у складзе сумеснай групоўкі войскаў дзвюх краін складзе крыху менш за 9 тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя