Выбухі ў цэнтры Кіева, у Мікалаеве і Днепрапятроўскай вобласці



Раніцай выбухі прагрымелі ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева, паведаміў мэр Віталій Клічко.

Пачаўся пажар у нежылым будынку. Працуюць пажарныя. Таксама пашкоджаныя некалькі жылых будынкаў. Інфармацыю пра пацярпелых удакладняюць.

Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак паведаміў, што Кіеў атакавалі дронамі-камікадзэ.

Таксама дроны атакавалі Мікалаеў. Пашкоджаныя аб’екты прамысловай інфрастурктуру, пацярпеў фармацэўтычны склад. У Днепрапятроўскай вобласці ракета трапіла ў аб’ект энергетычнай інфраструктуры, пачаўся моцны пажар.