Беларускі мастак, які малюе сучасных беларускіх дзеячаў



Беларускі мастак Яраслаў Кірвель стварае партрэты вядомых дзеячаў краіны дзеля захавання нацыянальнай культуры і каларыту.

„Героем майго твору можа стаць толькі той чалавек, дзейнасць якога накіраваная на самаідэнтыфікацыю Беларусі. Некаторыя з гэтых людзей размаўляюць па-беларуску, некаторыя – не, але яны дакладна робяць добрую справу для краіны”, – кажа творца.

– У мяне розныя пакаленні беларусаў – ад тыктокераў да мэтраў. Ад Бялевіча Мікіты і Лізы Ветравай да Зміцера Вайцюшкевіча. Як бачу, так і малюю. Калі я Вайцюшкевіча намаляваў, калі ён пабачыў: „Я ж не такі суворы. Нібы савецкі наменклатуршчык, ордэнаў яшчэ не хапае”.

Усе партрэты пакуль знаходзяцца ў Яраслава ў Варшаве і збіраюцца на адну вялікую выставу аўтара.

Беларускае Радыё Рацыя